ГУО "Ясли-сад № 5 г.Щучина" отпраздновал свой 50-летний юбилей. Не смотря на солидный возраст ясли-сад всегда стремится совершенствовать свою работу на основе современных требований педагогики и нормативных документов. Педагогический коллектив составляют педагоги со специальным образованием (95%), высшее образование имеют 45%, обучаются в вузах заочно 15% педагогов. Коллектив опытных профессионалов разбавлен творчеством и креативностью молодых воспитателей, что способствует учреждению образования развиваться, создавать все условия для полноценного развития подрастающего поколения.
Приглашаем ознакомиться с отчётом о юбилее в разделе "фотоальбомы" и статьёй (см. ниже) районной газеты "Дзянніца" (автор Рудская А.Ч.)
Свята
За паўстагоддзя – 49 выпускаў дашкалят!
ДУА "Яслі-сад №5 г. Шчучына" адзначыў 50-гадовы юбілей
Свята – гэта заўсёды ўрачыста і прыгожа, гэта выдатная магчымасць сустрэцца з былымі калегамі, успомніць самыя цудоўныя хвіліны сумеснай працы, прыняць віншаванні гасцей і падарункі, пачуць словы ўдзячнасці…
Менавіта так усё адбывалася і ў пятым гарадскім садку. На ўрачыстасць сабраліся шматлікія госці, сярод якіх былі і ветэраны педагагічнай працы – Я.І. Місюк, Т.У. Чаркес, М.І. Дамінікевіч, Г.В. Ліхарай, А.Ч. Бунькова, І.І. Марозік, І.К. Прыгодская, Т.І. Сямашка і іншыя. В.а. загадчыцы садка Ала Уладзіміраўна Дабравольская расказала, што за паўстагоддзя дашкольная установа была другім домам амаль для паўтары тысячы выхаванцаў. Адбылося 49 выпускаў! Асобныя старонкамі гісторыі садка, а таксама яго ветеранаў, якія дзясяткі год свайго жыцця прысвяцілі рабоце з дзецьмі, удзельнікі свята маглі ўбачыць у відэафільме, аўтарам якога з’яўляецца былы выхавацель садка Таццяна Уладзіміраўна Чаркес.
Павіншаваць калектыў са слаўнай датай і ўручыць падарунак прыйшлі выхаванцы са сваімі бацькамі.
Далейшага працвітання і новых поспехаў пажадала юбілярам намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Шчучынскага завода “Аўтапровад” Т.І. Сінкевіч. Таццяна Іванаўна завітала на свята не толькі як прадстаўнік шэфаў, а і як … былая выхаванка садка, а таксама мама, што ў свой час даверыла выхаванне сваёй дачушкі педагогам гэтай дашкольнай установы. А ноўтбук і праектар – падарунак ад завадчан – дапамогуць выхавацелям больш цікава і разнастайна праводзіць заняткі.
Не маглі застацца ў баку ад такой урачыстасці суседзяў партнёры – школьныя настаўнікі, што працягваюць складаную і адказную справу навучання і выхавання дзяцей. Паміж дзіцячым садком №5 і СШ №2 г. Шчучына даўно наладжана цеснае супрацоўніцтва. Аб гэтым гаварыў дырэктар школы У.А. Жданко. А для яго намесніка па вучэбнай рабоце І.В. Падстаўскай гэты візіт – своеасаблівае вяртанне ў мінулае. Тут Ірына Вацлаваўна адпрацавала сем год, якія пакінулі ў яе душы самыя прыемныя ўспаміны. З асобай цеплынёй называла яна сваіх калег – сапраўдных прафесіяналаў, якія прысвяцілі жыццё дзецям. Уладзімір Антонавіч і Ірына Вацлаваўна ўручылі калектыву садка падарункі, сярод якіх і творчая работа з выявай анёла-ахоўніка, які цяпер будзе аберагаць дашкольную ўстанову.
Яслі-сад №5 г. Шчучына займае асаблівае месца і ў маім жыцці, -- прызналася галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Шчучынскага райвыканкама Д.Б. Шостак. – Тут раслі і выхоўваліся мае дзеці. І хачу адзначыць, што яны былі выдатна падрыхтаваны да заняткаў у школе. На сённяшні дзень у гэтай установе практычна ўсе выхавацелі – гэта спецыялісты профільнай дашкольнай адукацыі, якія забяспечваюць належнае развіццё юнага пакалення. Таму ў гэты святочны дзень хочацца падзякаваць кожнаму работніку садка за добрасумленную працу.
Да гэтых віншаванняў далучылася і старшыня Шчучынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Г.В. Вашчыла. Данута Браніславаўна і Галіна Вацлаваўна ўручылі граматы і іншыя ўзнагароды.
Цеплыні адносін у калектыве і поспехаў у патрыятычным выхаванні пажадала сваім калегам Т.У. Чаркес. Яна перадала малодшым калегам сабраны ёю ўнікальны матэрыял пра Лідзію Макараўну Фокіну, якая больш за 20 год працавала ў садку медыцынскай сястрой. Жанчына прайшла Вялікую Айчынную вайну, з 1943 і да 1953 года разам з мужам служыла ў радах Чырвонай Арміі. Лідзія Макараўна была донарам і аддала пацыентам 30 літраў сваёй крыві…
З юбілеем павіншавалі сваіх калег і кіраўнікі гарадскіх дзіцячых дашкольных устаноў, а таксама ўручылі падарункі. Цёплыя словы адрасавалі яны і былой загадчыцы садка Марыі Мікалаеўне Якута.
Цудоўны вечар працягваўся. Творчы і крэатыўны калектыў садка проста пакарыў гледачоў выдатна падрыхтаванай канцэртнай праграмай, удзел у якой прымалі казачныя персанажы, двайнікі зорак эстрады, салісты хору мэтраў дзіцячага садка... Усіх удзельнікаў урачыстасці юбіляры частавалі святочным тортам.